У 2017-м годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні пабачыла свет кніга «Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр» Францыска Скарыны. Гэта значная дата будзе шырока адзначацца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

 

 

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў ДУК "Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

Назва мерапрыемства Форма мерапрыемства Месца правядзення
"Вялікі сын Беларусі - Скарына" Інтэлектуальны марафон Сваташыцкая с/б
"На світанку кнігадрукавання" Інфарміна Якубаўская с/б
"Імя, славутае ў вяках" Вусны часопіс Зарубская с/б
"Промні асветніцтва" Гадзіна цікавых паведамленняў Будская с/б
"Легенда Беларусі" Інфармацыйная гадзіна Станіславоўская с/б
"Што? Дзе? Калі?" Інтэлектуальная віктарына Верамееўская с/б
"Шляхам асветніка Скарыны" Тэматычны вечар ЦБ