У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.

       Юбілеі народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаюцца ў нашай краіне і па-за яе межамі.

         Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры бібліятэкамі ДУК "Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" запланаваны наступныя мерапрыемствы:

Назва мерапрыемства Форма мерапрыемства Месца правядзення
"Імёнамі славутых песняроў" Літаратурна-музычная кампазіцыя  Сваташыцкая с/б
"Светлая пара" Мультымедыйнае свята Дзіцячая бібліятэка
"Слова Купалы да творчасці кліча" Літаратурны партрэт Дабрынская с/б
"Талент шчодры, непаўторны" Літаратурна-музычная кампазіцыя Сваташыцкая с/б
"Пясняр беларускай душы" Брэйн-рынг Верамееўская с/б
"На кожнай сцяжынцы іх пеня і голас" Літаратурна-музычная кампазіцыя Асінторфская с/б-цэнтр экалагічнай асветы
"Мой родны кут, як ты мне мілы" Літаратурна-пазнавальная гульня Калінаўская с/б
"Душа народа ў творах іх жыве" Літаратурна-музычная кампазіцыя Будская с/б
"Не змоўкне голас песняроў" Літаратурна-музычная кампазіцыя ЦБ
"Сімвал беларускай літаратуры" Віктарына-гульня Станіславоўская с/б